19.04.2018 / 22:02

Авіязлучэнне паміж Расіяй і ЗША можа быць спынена 26

Міністэрства замежных спраў Расіі абвінаваціла ЗША ў «візавай блакадзе» і папярэдзіла аб магчымым спыненні рэгулярнага авіязлучэння паміж дзвюма краінамі, калі сітуацыя з выдачай амерыканскіх віз не палепшыцца.

Так у расійскім знешнепалітычным ведамстве пракаментавалі рэзкае зніжэнне выдачы грамадзянам Расіі амерыканскіх віз. У пасольстве ЗША патлумачылі існуючую тэндэнцыю недахопам персаналу ў консульскіх установах, які ўзнік пасля высылкі 60 амерыканскіх дыпламатаў.

У МЗС Расіі назвалі становішча з выдачай амерыканскіх віз у Расіі «вельмі сумным». Па іх дадзеных, афіцыйны тэрмін чакання візавага сумоўя быў павялічаны Вашынгтонам з 85 да 250 дзён. Расійскія дыпламаты канстатавалі: звяртацца па візы ЗША становіцца бессэнсоўна.

Раней расійскія СМІ паведамлялі, што ЗША прыпынілі выдачу віз лётнаму складу расійскай авіякампаніі Аэрафлот, у тым ліку спынілі падаўжэнне ўжо адкрытых.

0
пані / Адказаць
19.04.2018 / 22:11
Рэд. Выдалена.
0
Алекс / Адказаць
19.04.2018 / 22:21
опускают зановес
1
Цынік / Адказаць
19.04.2018 / 22:28
Няма чого грамадзянам Расіі там рабіць, падымайце з каленак сваю краіну.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру