Сяброўства ў апазыцыйнай партыі стала прычынай для допыту па справе аб выбуху ў Менску грамадзкага актывіста й сябра партыі БНФ Сержука Бахуна.

Бахуна выклікалі на допыт у аддзел крымінальнага вышуку Ленінскага РУЎС Берасьця на 17 кастрычніка. Запрасілі актывіста на допыт некалькі дзён таму, патэлефанаваўшы на мабільны тэлефон. Расказвае сам Сяржук Бахун: «Я запытаў, чаму крымінальны вышук хоча са мною сустрэцца, што здарылася? Мне адказалі, што па справе выбуху ў Менску на 3 ліпеня, на гэтак званы Дзень Незалежнасьці. Я запытаў, чаму менавіта са мною. Яны сказалі: «Вы ж зьяўляецеся сябрам якой‑небудзь апазыцыйнай арганізацыі?» Я сказаў, што так, што я сябра партыі БНФ. Яны сказалі, што таму мы хочам з вамі сустрэцца. Я сказаў: «Добра».

Сяржук Бахун, які жыве з жонкай Сьвятланай Завадзкай у Менску, прыехаў на допыт па справе аб выбуху ў горад Берасьце. Ён прыняў рашэньне не чакаць афіцыйнай позвы.

Бахун: «Фармальна, я мог бы не ісьці. Але прыняў рашэньне ісьці. Я, як любы чалавек, нармальны беларус, хачу каб гэтая справа аб выбуху была раскрытая, каб злачынцы былі знойдзеныя й пакараныя. І я заўсёды гатовы дапамагчы».

Капітан крымінальнага вышуку задаў шэраг пытаньняў, каб высьветліць, дзе актывіст быў у дзень выбуху, пацікавіўся, ці ёсьць у яго родныя й блізкія ў Менску, а таксама запытаўся, якая адзнака па хіміі была ў спадара Бахуна ў школе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?