Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» запусцілі краўдфандынг па зборы грошай на акцыю, якая мае адбыцца 26 красавіка. Заяўленая неабходная сума — 5 тысяч рублёў.

Грошы пойдуць на выраб улётак, стэндаў і банераў, свечкі, аплату паслуг хуткай дапамогі падчас акцыі, рэкламу ў сацсетках, выраб і ўстаноўку ў грамадскіх месцах інфармацыйных стэндаў, прысвечаных чарнобыльскай тэматыцы і вострым экалагічным праблемам Беларусі.

Заяўку на правядзенне традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка аргкамітэт падаў у Мінгарвыканкам на мінулым тыдні. У заяўцы арганізатары просяць дазволіць збор а 18.00 каля Акадэміі навук, мітынг, шэсце па праспекце Незалежнасці, па вуліцы Сурганава і Арлоўскай да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля» ў парку Дружбы народаў. Адказ Мінгарвыканкам пакуль не даў.

Апошнім паспяховым грамадскім зборам грошай праз краўдфандынг стаў збор на канцэрт 25 сакавіка. Арганізатары канцэрта тады на платформе пазначылі суму ў 35 тысяч рублёў. Грошы патрэбныя былі на аплату канцэртнага абсталявання, біяпрыбіральні, друк промапрадукцыі і пр. У выніку было сабрана нават больш - амаль 54 тысячы рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?