На вуліцах Магілёва была заўважана палітычная рэклама грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Цікава, што буйнейшае грамадскае аб'яднанне ў Беларусі выкарыстоўвае пошту не на ўласным дамене ці gmail.com, а карыстаецца расійскім сервісам mail.ru. На фота можна пабачыць, што магілёўская гарадская арганізацыя «Белай Русі» мае паштовую скрыню [email protected].
Фота Аляксея Кірыленкі, facebook.com.