20.04.2018 / 10:14

Беларусы ў Польшчы выкідалі смецце з вокнаў машыны. Рэакцыя іншага кіроўцы была для іх нечаканаю ВІДЭА 151

У сацсетках апублікаванае відэа, на якім бачна, як з машыны, імаверна з беларускімі нумарамі, проста праз акно пачалі выкідаць смецце. Адзін з кіроўцаў не вытрымаў, выйшаў і пачаў закідваць смецце назад у машыну, а потым змусіў парушальніка прыбраць за сабою.

Відэа ў Фэйсбуку сабрала дзясяткі абураных каментароў палякаў: інцыдэнт здарыўся ў Польшчы. Рэгістрацыйны знак на мікрааўтобусе імаверна беларускі, хоць напачатку можа падацца, што на ім відаць украінскі сцяг. Заканчэнне нумару — серыя і код рэгіёна — гаворыць пра тое, што аўта зарэгістраванае на Гарадзеншчыне.

Для беларускіх нумароў характэрнае гэткае размяшчэнне сімвалаў.

Паводле польскіх законаў за выкіданне смецця з машыны пагражае штраф ад 50 да 200 злотых (25-100 рублёў).

7
Хемуль / Адказаць
20.04.2018 / 10:22
Вот Вам и любовь беларусов к чистоте. Зайдите у нас в любой лес, там везде такие засра..цы оставили след.
76
Член ЛДПБ / Адказаць
20.04.2018 / 10:23
Записали номер! Будем требовать запрета на выезд этих граждан из Беларуси на 10 лет и лишения прав. Они позорят нашу Беларусь и нашего президента!
37
Бенедзікт / Адказаць
20.04.2018 / 10:27
Ад "велікой" Расеі і не такому вучацца нашыя людзі... Не ўсе праўда апускаюцца да ўзроўня расейскіх паводзінаў, але тым няменьш... Сорамна.
Паказаць усе каментары/ 151 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру