Мужчыну заўважылі ўдзень 19 красавіка. Ён сядзеў на навесе 9-га паверха аднаго з дамоў.
Трое ратавальнікаў падняліся да мужчыны і пачалі гаварыць з ім. Высветлілася, што 39-гадовы берасцеец быў раней судзімы, а цяпер працяглы час не мог знайсці працу. Жыў ён непадалёк, у суседнім доме, паведамляе мясцовы партал «Віртуальны Брэст».
Праз паўгадзіны размоваў ратавальнікі змаглі адгаварыць мужчыну ад запланаванага ўчынку.