Трагедыя адбылася сёння ноччу ў вёсцы Навасёлкі Пастаўскага раёна. Каля гадзіны нехта набраў 101 і паведаміў пра ўзгаранне ў доме па вуліцы Маладзёжнай, дзе размешчана амбулаторыя доктара агульнай практыкі. На месцы пажарныя выявілі шчыльнае задымленне ў гаражы і на першым паверсе двухпавярховага будынка. У 1.34 выратавальнікі знайшлі на падлозе цела мужчыны. Ужо вядома, што гэта 40-гадовы кіроўца УАЗ «Пастаўская ЦРБ», перадае sb.by.

Будынак, дзе здарыўся пажар, належыць ААТ «Навасёлкі-Лучай». Сем кабінетаў і гараж у гаспадаркі арандуе раённая бальніца. Вартаўніца, якая ў момант узгарання знаходзілася ў памяшканні, пакінула месца здарэння да прыезду ратавальнікаў. Яна не пацярпела.

Як піша прэс-служба абласнога ўпраўленне МНС, у гаражы пашкоджана маёмасць, закураны сцены, столь, у аўтамабілі ВАЗ-2107 знішчаны пластыкавыя элементы, пашкоджаны кузаў, лакафарбавае пакрыццё, у будынку на першым паверсе закураны сцены, столь. Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнай абыходжанне загінулага з агнём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0