20.04.2018 / 11:56

У Мексіцы знайшлі манету з нацысцкай свастыкай, датаваную 2039 годам ФОТА 4

Жыхар Мексікі знайшоў манету «з будучыні», паведамляе брытанскае выданне Daily Star.

Работнік адной з мексіканскіх будоўляў Дыега Авілес (Diego Aviles) знайшоў кавалак металу правільнай формы. Калі мужчына вывучыў знаходку, то быў вельмі здзіўлены: на кавалку металу, які аказаўся манетай, былі адбітыя арол і свастыка. Яшчэ больш здзівіла мужчыну дата, адбітая на манеце: 2039 год.

На зваротным баку манеты красаваўся надпіс: «Alles in einer nation», што значыць «Усе — адна нацыя». 

Карыстальнікі сеткі, куды патрапіла відэа з манетай «з будучыні», выказваюць свае здагадкі. Нехта лічыць, што яна трапіла ў наш свет з паралельнага сусвету або з будучыні, іншыя ж абвінавачваюць Авілеса ў падмане.

Знаходка перададзеная спецыялістам, але пакуль растлумачыць паходжанне манеты не атрымалася.

nn.by

0
Так думаю / Адказаць
20.04.2018 / 12:27
The Man in the High Castle 

0
Казік / Адказаць
20.04.2018 / 13:55
Яны яшчэ там, на адваротным баку Месяца, і ўжо з машынай часу
0
Сапраўдны беларус / Адказаць
20.04.2018 / 17:12
Гэтак "Наша ніва" віншуе з 20-м красавіка? Залічана.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру