arsenal.com

arsenal.com

«Арсенал» на афіцыйным сайце паведаміў, што галоўны трэнер каманды Арсен Венгер пакіне сваю пасаду па завяршэнні сезона-2017/18. Французскі спецыяліст узначальваў «кананіраў» з 1996 года.

«Пасля ўважлівага разгляду і абмеркавання з клубам, я адчуваю, што гэта самы зручны час для мяне, каб сысці ў адстаўку ў канцы сезона. Я ўдзячны за тое, што меў гонар служыць клубу шмат памятных гадоў», — гаворыцца ў заяве трэнера.

 

За 22 гады ля стырна лонданскага клуба Венгер выйграў 17 трафеяў, уключаючы 3 тытулы чэмпіёна Англіі (1998, 2002, 2004). Яму належыць рэкорд па колькасці матчаў у англійскай прэм'ер-лізе - 823 гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0