Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Палітык Мікола Статкевіч прапанаваў не ладзіць асобную акцыю на 1 мая, а далучыцца да афіцыйных мерапрыемстваў са сваімі плакатамі і лозунгамі.

«Першамай ад пачатку быў днём барацьбы людзей за свае правы. Афіцыйныя прафсаюзы разам з мясцовымі ўладамі арганізуюць у гэты дзень масавыя святочныя мерапрыемствы».

«БНК заклікае грамадзян скарыстацца дазволенымі мерапрыемствамі, каб у Дзень Працы заявіць уладзе пра наша права на годнае жыццё — на нармальную працу з нармальным заробкам, на дастатковую пенсію, на чыстую ваду і паветра», — адзначае палітык, прапануючы выйсці на афіцыйныя святочныя мерапрыемствы са сваімі патрабаваннямі, плакатамі і сцягамі. 

***

У мінулым годзе неафіцыйная акцыя сабрала пару соцень чалавек, яе ўдзельнікі прайшлі праспектам ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці, але Статкевіч быў затрыманы напярэдадні і прысуджаны да адміністрацыйнага арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0