20.04.2018 / 15:41

Time не ўключыў Пуціна ў спіс самых уплывовых людзей свету 25

Часопіс Time апублікаваў спіс 100 самых уплывовых людзей свету па стане на 2018 год. У яго ўпершыню за апошнія пяць гадоў не трапіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

У новы спіс у катэгорыю «Лідары» ўвайшлі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, брытанскі прынц Гары і яго нявеста Меган Маркл, старшыня Дзяржаўнай рады КНДР Кім Чэн Ын, кіраўнік КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, мэр Лондана Садзік Хан, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, спецпрокурор ЗША, які расследуе меркаванае ўмяшанне Расіі ў выбары, Роберт Мюлер і іншыя.

Спіс традыцыйна дзеліцца на некалькі катэгорый. Акрамя «Лідараў» там ёсць аддзелы «Куміры», «Артысты», «Наватары», «Тытаны».

Пуцін уваходзіў у спіс самых уплывовых лідараў чатыры гады запар — з 2014 па 2017 год. Time уключаў яго ў гэты рэйтынг таксама ў 2002 і 2008 гадах.

3
Дед Мороз / Адказаць
20.04.2018 / 15:48
Это фиаско!
2
Правда. / Адказаць
20.04.2018 / 15:49
Какой там влиятельный! Разрушительный, да!
2
Заплыв / Адказаць
20.04.2018 / 15:52
Ну так а какой же он уплывовы? Ни на что, выходит, не ўплывае)))))
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру