Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Ірына Крыўко 20 красавіка выйшла замуж. Мужам беларускай спартсменкі стаў сэрвісмен каманды Арцём Лешчанка, паведамляе Беларуская федэрацыя біятлона. Ірына апублікавала фатаграфію ў сваім афіцыйным акаўнце ў Instagram. Пад ёй яна пакінула кароткі подпіс: «Сям'я». На здымку маладыя сядзяць у аўтамабілі. У каментарах заўзятары адразу ж актыўна сталі віншаваць сямейную пару і жадаць ім шчасця.

Семья:))

A post shared by Irina Krivko (@krivko_i) on

Ірына Крыўко з'яўляецца алімпійскай чэмпіёнкай Пхёнчхана-2018. Разам з Надзеяй Скардзіна, Дынарай Алімбекавай і Дар'яй Домрачавай яна стала пераможцай эстафеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0