Хіт сезона: ёмістыя і яркія авоські ад беларускіх дызайнераў ФОТЫ
Мы ўжо пісалі, што ў гэтым сезоне сапраўдным хітом будуць «бабуліны» сумкі-авоські. Іх прыдумалі ў Чэхіі, і яны былі вельмі папулярныя ў Савецкім Саюзе роўна да той пары, як з’явіліся поліэтыленавыя пакеты.
Праўда, калі ў французскіх дызайнераў такая рэч можа каштаваць больш за $5 тысяч, у нас іх можна купіць куды больш танна. Так, айчынны брэнд Ka Bags прапануе такія пляцёнкі за 35-45 рублёў у любых колерах.
Экалагічна, ярка і да месца як з касцюмамі, так і з сукенкамі.
Nina.nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ