Маладзёвыя актывісты з Салігорску Максім Сяменчык, Іван і Ільля Шылы 29 траўня пачалі галадоўку пратэсту супраць перасьледу маладафронтаўцаў. Актывісты галадаюць на прыватнай кватэры. На гаўбцы вывешаная расьцяжка «Свабоду палітвязьням!» Да вечара колькасьць галадоўнікаў мае павялічыцца.

Непаўнагадовыя браты Шылы – школьнікі, Сяменчык навучаўся ў ПТВ, але яго выгналі «за прагулы»: хлопец адседзеў 10 сутак у Жодзінскай турме пасьля разгону намётавага гарадку ў Менску. «Мы пайшлі на такія крайнія меры, каб зьвярнуць увагу грамадзтва на крымінальны перасьлед лідэраў Маладога Фронту. Мы патрабуем спыненьня крымінальнай справы супраць маладафронтаўцаў і неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Мы заклікаем далучацца да галадоўкі прадстаўнікоў іншых арганізацыяў і рэгіёнаў», – заяўляюць галадоўнікі.

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0