Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прапануе дазволіць спыняць грамадзянства Украіны жыхарам анэксаванага Крыма, якія ўдзельнічаюць у расійскіх выбарах.
Пра гэта гаворыцца ў законапраекце №8297, унесеным у парламент у статусе неадкладнага.
Падставай для страты грамадзянства Украіны стане «выкарыстанне выбарчага ці іншага права, прадастаўленага замежным грамадзянствам або выкананне абавязкаў, ускладзеных замежным грамадзянствам, што пацвярджаецца дадзенымі публічных рэестраў або афіцыйных выданняў і сайтаў дзяржаўных органаў або органаў мясцовага самакіравання замежнай дзяржавы».
Акрамя гэтага падставай для страты ўкраінскага грамадзянства будзе выкарыстанне пры ўездзе/выездзе, а таксама на тэрыторыі Украіны замежнага пашпарта, што зафіксуе дзяржаўная пагранічная служба ці іншы дзяржорган.