Канфлікт двух кіроўцаў на вуліцы Голубева ў Мінску стаў нагодай для артыкула на партале Onliner.by.

Чытач сайта зняў на відэа, як кіроўца «Фальксвагена» паехаў проста па траве. А калі той палез біцца, пырснуў яму ў вочы з газавага балончыка.

Наступныя некалькі хвілін роліка — нецэнзурнае высвятленне адносінаў.

У рэшце рэшт кіроўца «Фальксвагена» зняў штаны, каб прадэманстраваць свой азадак.

Матэрыялы накіраваныя ў ДАІ. У міліцыю напісаў і кіроўца «Фальксвагена» — наракае, што ў яго можа сапсавацца зрок ад газавага балончыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?