Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі перформанс каля будынку Міністэрства інфармацыі ў Мінску.

Падчас абедзеннага перапынку чыноўнікаў яны павесілі на дзверы ланцуг з замком і плакат «Заблакаваны за парушэнне Канстытуцыі».

Работнікі нейкі час не маглі патрапіць у будынак.

Фатаграфіі размясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Кірыл Васілеўскі.

«Свабоду інтэрнэту! Свабоду Хартыі'97!», — напісаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0