21.04.2018 / 10:18

Нацыянальнае агенцтва па турызме перамагло ў конкурсе з ВІДЭА, скрадзеным у Віктара Малышчыца 12

Настаўнік, астраном і фатограф Віктар Малышчыц выявіў, што Нацыянальнае агенцтва па турызме скрала яго ролік «Беларусь у абдымках зорак» і нават атрымала за яго ўзнагароду на фестывалі рэкламы «Белы квадрат» у 2017 годзе!

«Аб тым, што наша Нацыянальнае агенцтва па турызме хоча прабіць дно, я падазраваў даўно. Спачатку яны стварылі сайт belarus.travel за дзікія 28 000 рублёў. Згодна з матэрыяламі тэндара, павінен быў атрымацца партал на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мове. Можаце зайсці па гэтым адрасе і пераканацца, што гэта зусім невялікі сайцік на рускай і быццам бы англійскай мовах. Але большасць спасылак у англійскай версіі альбо бітыя, або вядуць не туды.

Потым я адшукаў на гэтым сайце свае здымкі. Крадзеныя, канешне. Калі пачаў абурацца, са мной аператыўна звязалася супрацоўніца агенцтва, выбачылася за нязручнасці, і мы хутка забылі пра гэты канфлікт. Але потым я адшукаў там яшчэ больш сваіх фота і паабураўся ізноў. На гэты раз ніхто выбачацца і не збіраўся, плаціць за выкарыстанне — таксама, а Вераніка Дарожка толькі нахаміла ў каментах. Спачатку я падумаў, што ў агенцтве проста недагледзелі, што іхняя сакратарка ці няўмелая СММшчыца адказвае ў такім тоне. Але потым даведаўся, што Вераніка Дарожка — гэта дырэктарка Нацыянальнага агенцтва… Чатыры мае фоткі і зараз там вісяць.

Але сёння мне паказалі яшчэ больш дзіўную рэч. У 2017 годзе агенцтва па турызме прыняло ўдзел у фестывалі рэкламы «Белы квадрат» у намінацыі «Відэа і аўдыё работы», прадставіўшы там свае працы «Беларусь: звыш за чаканне», «Мінская вобласць» і… мой стары ролік «Беларусь у абдымках зорак». Падпісаўшы яго, канешне, сваім імем і заняўшы ў гэтай намінацыі 2-е месца.

Дзякуй, дарагое агенцтва! Я шчыра ў вас верыў! Дно прабіта», — напісаў Малышчыц у фэйсбуку.

1
Малышчыц / Адказаць
21.04.2018 / 10:26
О-па, увечары ў куплеце, а ўранку - у газеце). Не ўпэўнены, што навіна вартая старонак такога выдання, як НН, бо падзея адбылася, аказваецца, у 2017 годзе. Але ж гэта з боку нацагенцтва ўжо не ў першы раз адбываецца, і не толькі ў дачыненні мяне...

На самай справе, калі толькі адзін тэндар на іхнія два сайты за 50 000 рублёў больш дасканала вывучыць, то нехта сядзе, бо пры засваенні такога бюджэта бачнай працы было зроблена не болей як на тысячу, і тое не надта ўжо якасна.
0
Міша / Адказаць
21.04.2018 / 10:44
Ну што, позву ў суд. Напачатку так, а потым будзем шукаць іншыя варыянты.
1
паравозік / Адказаць
21.04.2018 / 10:58
Жэсьць...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру