Аварыя пад Жабінкай прывяла да смерці кіроўцы «БМВ», паведамляе МУС.

Каля вёскі Булькава ён абганяў МАЗ, але не заўважыў, што той збіраецца на паварот. Адбылося сутыкненне, пасля чаго «БМВ» выкінула на «Ладу», якая ехала насустрач.

Кіроўца «БМВ» памёр па дарозе ў бальніцу, яго 12-гадовы сын шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0