21.04.2018 / 13:01

Маці Коржыча: Салдат, застрэлены ва Уруччы з танкавага кулямёта, быў сведкам па справе 44

Маці загінулага салдата Аляксандра Коржыча расказала журналістам «Медыя-Палесся», што ў часе следства загінуў сведка па справе.

Следчы камітэт скончыў расследаванне смерці Коржыча. Па гэтай крымінальнай справе ў якасці абвінавачаных прыцягнута трое сяржантаў. Яны праходзяць па 150 эпізодах, віну прызналі часткова. Мяркуецца, што дзеянні вайскоўцаў пацягнулі самагубства Коржыча.

«Мне даслалі ліст са Следчага камітэта і апавясцілі, што следства будзе працягнута да чэрвеня, а тут раптам такі рэзкі паварот. Я ім сказала, што вы, напэўна, жадаеце, каб усе тыя, хто мае дачыненне да гэтай справы, зніклі. Справа ў тым, што нядаўна на вучэннях ва Уруччы загінуў калега Сашы, які праходзіў сведкам. Я ўжо і не ведаю, што думаць.

Бабуля Сашы Коржыча Ганна Антонаўна памерла роўна праз 5 месяцаў пасля смерці ўнука

Нагадаем, што 4 красавіка ў ходзе планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы 120 асобнай механізаванай брыгады вайскоўцамі тэрміновай ваеннай службы, якія ўваходзілі ў экіпаж БМП, былі парушаныя меры бяспекі. У выніку адзін з членаў экіпажа старшы механік-кіроўца БМП атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём. Адбылося ўсё на палігоне Уручча пад Мінскам. У хлопца трапілі з танкавага кулямёта Калашнікава.

Чытайце: На вучэннях пад Мінскам загінуў 20-гадовы салдат. Трапіла куля з танкавага кулямёта

5
Žvir / Адказаць
21.04.2018 / 13:05
Za takoje "sliedstva" treba sudzic` uvies` sliedčy kamitet.
153
н / Адказаць
21.04.2018 / 13:12
по делу Коржича были опрошены, по-моему, чуть ли не все военнослужащие Печей.

так что, если кто-то из них отравится в будущем или попадет под машину - то рассматривать версию ликвидацию свидетелей?

если бы этот парень был ключевым или одним из пяти свидетелей - еще можно было бы по спекулировать, а так...
6
bhagawan / Адказаць
21.04.2018 / 13:15
voś heta pavarot!
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру