У дзяржаўных СМІ ўпершыню з'явілася паведамленне, што радзіма старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка — вёска Радастава Драгічынскага раёна. У ранейшых біяграфіях заўсёды пазначалася, што ён нарадзіўся «на Берасцейшчыне».

Вакульчык працаваў на тэрыторыі дзіцячага садка: высаджваў туі, усталёваў пясочніцы і фарбаваў сцены ды плот.

А пасля падарыў школе, дзе вучыўся, тэлевізар і выступіў перад вучнямі, паведамляе БелТА.

«Даўно выношваю думку, што трэба не проста прыехаць, а шукаць шляхі вырашэння існуючых праблем. Для таго каб гэтым людзям, мясцовасці дапамагчы. Гэта цудоўнае рашэнне — абвясціць Год малой радзімы, яно адназначна прастымулюе ўсіх не толькі на сёння, але і на заўтра, — выказаў упэўненасць Валер Вакульчык. — У кожнага ёсць свая радзіма. Калі кожны тут і цяпер, з улікам сваіх магчымасцяў, становішча, нават проста так — закатаўшы рукавы, нешта зробіць, адназначна жыццё стане лепш у кожным населеным пункце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?