Брамнік турынскага Ювентуса Джанлуіджы Буфон зацікаўлены ў працягу кар'еры ў аргенцінскім клубе «Бока Хуніёрс».

«Прэзідэнт клуба сказаў мне, што яны патэлефанавалі Буфону, каб даведацца, ці гатовы ён папрацаваць з намі ў Аргенціне. Дамовіліся абмеркаваць усё паўторна пасля 17 мая. Калі Джыджы завершыць кар'еру, не выйграўшы Лігу чэмпіёнаў, то мог бы паспрабаваць свае сілы і пазмагацца за Кубак Лібертадорэс», — цытуе Daily Mail трэнера «Бокі».

40-гадовы Буфон — легендарны брамнік, дзесяціразовы чэмпіён Італіі і чэмпіён свету ў складзе зборнай Італіі. Галкіпер ні разу ў кар'еры не выйграваў Лігу чэмпіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0