Reuters.com

Reuters.com

Калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыць выйсці з ядзернай здзелкі з Іранам і не працягне замарожванне санкцый, то Тэгеран адновіць сваю ядзерную праграму «з яшчэ большай інтэнсіўнасцю». Пра гэта міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу CBS News.

«Нам даводзіцца мець шэраг варыянтаў дзеянняў, гэтыя варыянты гатовыя, у тым ліку тыя, што ўключаюць у сябе аднаўленне нашай актыўнасці ў ядзернай сферы з яшчэ большай інтэнсіўнасцю», — сказаў ён. Зарыф таксама дадаў, што сусветная супольнасць не можа заклікаць у аднабаковым парадку Іран прытрымлівацца здзелкі, калі з яе выйдуць ЗША.

Раней Зарыф паабяцаў, што ў выпадку разрыву здзелкі Іран прыме меры, якія «будуць вельмі непрыемнымі для амерыканцаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0