22.04.2018 / 11:37

Памёр знакаміты акцёр, які быў ростам 80 сантыметраў. Ён здымаўся ў «Гары Потэры» 14

Акцёр Верн Троер, найбольш вядомы па ролі Міні-Мі ў двух фільмах пра Осціна Паўэрса, памёр ва ўзросце 49 гадоў. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Дакладная прычына смерці пакуль не называецца, але ў пачатку красавіка Троер трапіў у бальніцу. Як адзначае выданне, гэта звязана з яго барацьбой з алкагалізмам.

Акцёр сыграў у карцінах «Осцін Паўэрс: Шпіён, які мяне спакусіў» і «Осцін Паўэрс: Голдмембер».

Роля клона Доктара Зло прынесла яму сусветную вядомасць.

Акрамя таго, Троер увасобіў вобраз гобліна Крукахвата з банка Грынгатс у фільме «Гары Потэр і філасофскі камень».

Ён таксама з'яўляўся ў серыяле «Сабрына — маленькая вядзьмарка» і фільме «Ваабражарыум доктара Парнаса».

Рост Троера складаў 80 сантыметраў.

1
ўантуфры / Адказаць
22.04.2018 / 11:58
Хочацца ляпнуць лінейкай па языку таму, хто кажа "акцёр" замест "актор".
1
не важно / Адказаць
22.04.2018 / 13:13
было бы удивительно, если бы это человек не позволил себе немного выпить. Знали бы мы его чувства, когда он смотрел на нас, нормального роста, выпили бы тоже.
4
Микита / Адказаць
22.04.2018 / 13:32
'ваабражарыум'? 'ваабражаць'? интересный беларуский язык)
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру