Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн выйшла на сустрэчу з каралевай Лізаветай Другой у традыцыйнай накідцы маары — на радасць многім прадстаўнікам карэннага народа краіны.

Маары — карэнны народ Новай Зеландыі — носяць накідку з птушыных пёраў каравай у асаблівых выпадках, але яе з'яўленне ў якасці прадмета адзення ў Лондане на саміце краін Садружнасці многіх здзівіла.

Аднак у гэтым няма нічога дзіўнага. Каралева таксама носіць такую ж, калі наведвае Новую Зеландыю.

Фатаграфіі Джасінды Ардэрн у накідцы выклікалі прыліў гонару, энтузіязму і падтрымкі ў інтэрнэт-карыстальнікаў.

«Я вельмі кранутая гэтым, — сказала Бі-бі-сі Рануі Нгарыму, старэйшая ткачыха племя маары Нга Таху. — Гэта прызнанне заслуг і ўлады жанчыны».

«Узяць такую рэч, якая настолькі звязана з гэтай краінай, прычым на такое мерапрыемства, ведаючы, што яе будуць фатаграфаваць з усіх ракурсаў — гэта сапраўднае прызнанне яе сувязі з народам маары і з Новай Зеландыяй ў цэлым», - кажа Рану.

Нечакана выйграўшы ў 2017 годзе выбары, Ардэрн стала самай маладой у свеце жанчынай-прэм'ер-міністрам. А той факт, што яна чакае дзіця, толькі дадае важнасці накідцы, бо, як тлумачыць Дона Кэмпбэл, у дадзеным выпадку «яна яшчэ і служыць чымсьці накшталт абярэгу і маці, і дзіцяці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?