Прыйшоўшы ў Нацыянальны музей літаратуры Украіны на вечар «Багатая скрыня» — тэатралізаваны паказ этнастрояў з розных рэгіёнаў Украіны, заўважаю ў вестыбюлі музею групу жанчын, якія плятуць маскіровачныя сеткі. Што гэта?

Жанчыны-валанцёры плятуць чарговую сетку

Жанчыны-валанцёры плятуць чарговую сетку

«Мы робім маскіровачныя сеткі для украінскіх войскаў у зоне АТА і касцюмы для разведчыкаў і снайпераў. Наша група называецца «Музейныя пчолкі», нас каля 15 валанцёраў — музей даў нам месца, і мы кожны дзень сюды прыходзім, вось ужо чацвёрты год, са снежня 2014-га, тлумачаць жанчыны. — У кагосьці з нас родныя ваююць у АТА, у кагосьці — не, але мы хочам дапамагчы арміі».

Увогуле ва Украіне тысячы такіх групаў, у Кіеве — каля 30.

За час існавання групы жанчыны-валанцёры сплялі 150 сетак, кожная плошчай 50 квадратных метраў, і 162 штаноў, куртак, понча і фракаў для разведчыкаў і снайпераў, якія яны называюць «кікімарамі». Акрамя гэтага, рэгулярна збіраюць і адпраўляюць пасылкі сем’ям загінулых байцоў.

Маскіровачны касцюм «Кікімара»

Маскіровачны касцюм «Кікімара»

Расказвае каардынатар групы Мар’яна Сцяпанава:

«Спачатку хачу сказаць, што я такая ж «пчолка» як і ўсе нашы дзяўчаты. Амаль кожны дзень бываю ў музеі, уключаючы суботу. Рыхтую матэрыял для сетак, пляту кікімары, зімой вяжу балаклавы. Разам з мужам, таксама валанцёрам, збіраем вопратку, абутак, кнігі, цацкі для дзяцей загінуўшых і параненых, сартуем, складаем і адпраўляем па адрасах. Каардынатарам стала дзесьці паўтара года таму. Праз мяне група трымае сувязь з нашым валанцёрскім цэнтрам «Вежа над Дняпром», а таксама з байцамі. Адказваю за дастаўку матэрыялу для пляцення і асноў для сетак і кікімар у музей, а таксама за дастаўку гатовых вырабаў да валанцёрскага цэнтра ці на пошту.

Група наша невялікая, але магутная. Кілаграмы прысмакаў, кіламетры маскіровачных сетак, велізарны гардэроб кікімарнай вопраткі, а таксама дзясяткі сцягоў, купы ніжняй бялізны, цёплых шкарпэтак, паясоў і балаклаў…

Гэта ўсё зрабілі і працягваюць рабіць выдатныя, вясёлыя, таленавітыя, сонечныя людзі, якіх я вельмі люблю. Дарэчы, у групе працуюць не толькі жанчыны, ёсць два выдатных пчалы-мужчыны (трутнямі іх ну ніяк не назавеш) — Жэня (мой муж) і Юра».

Жанчыны у вестыбюлі распавядаюць: «Зімой робім белыя сеткі і касцюмы, летам — у колерах хакі, зялёныя. Гэтай зімой думалі, што вось белыя напляцем, а зялёныя ўжо не спатрэбяцца, але… Мы пойдзем з вайны апошнімі».

…А этнаграфічны паказ атрымаўся відовішчным і натхняльным. Да слова, некаторыя артысты, якія бралі ў ім удзел, толькі што вярнуліся з зоны АТА, дзе выступалі з канцэртамі.

Штаны разведчыка

Штаны разведчыка

Украінскія ваенныя прыслалі «музейным пчолкам» фота, якія паказваюць, як выкарыстоўваецца іх прадукцыя. Вы іх тут бачыце?

Украінскія ваенныя прыслалі «музейным пчолкам» фота, якія паказваюць, як выкарыстоўваецца іх прадукцыя. Вы іх тут бачыце?

Маскіровачная сетка на ваеннай тэхніцы.

Маскіровачная сетка на ваеннай тэхніцы.

А этнаграфічнае шоу, якое ў гэты дзень праходзіла ў музеі літаратуры, аказалася відовішчным і натхняльным. Некаторыя артысты, якія бралі ў ім удзел, толькі што удзельнічалі ў канцэртах у зоне АТА.

А этнаграфічнае шоу, якое ў гэты дзень праходзіла ў музеі літаратуры, аказалася відовішчным і натхняльным. Некаторыя артысты, якія бралі ў ім удзел, толькі што удзельнічалі ў канцэртах у зоне АТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?