«Неймаверна, Серж Саргсян літаральна пагражае грамадзянам Арменіі гвалтам і падзеямі 1 сакавіка [2008 года, калі падчас сутычак у цэнтры Ерэвана загінулі некалькі чалавек], калі яны не спыняць свае мірныя пратэсты і супраціў», — сёння пасля сустрэчы Пашынян—Саргсян на сваёй старонцы ў Facebook напісаў вядомы амерыканскі рок-музыка, саліст рок-групы System Of A Down Серж Танкян.

Сусветна вядомы музыкант звярнуўся да парламента Арменіі з заклікам «прыняць правільнае рашэнне і неадкладна пазбавіць Саргсяна ўлады, каб пазбегнуць кровапраліцця і не штурхаць на яго людзей».

Пазней Танкян таксама даў спасылку на жывую трансляцыю, якую вяла армянская служба Радыё Свабода з месца акцыі пратэсту, дзе было відаць, як праваахоўнікі разганяюць дэманстрантаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?