У Івацэвічах 26-гадовы мужчына загінуў пасля падзення з 4-га паверха, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Няшчасны выпадак адбыўся 21 красавіка. Каля чатырох гадзін раніцы пад вокнамі дома знайшлі суседзі. Маладога чалавека з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавалі ў бальніцу, дзе ён у 5.23 памёр.

Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе. Следча-аператыўная група пры аглядзе слядоў барацьбы не знайшла.

У загінулага засталіся жонка і маленькае дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0