Першыя два месяцы 2018 года і экспарт, і імпарт хутка раслі — за кошт росту цэн на нафту і агульнага ажыўлення эканомікі нашага рэгіёна. Экспарт вырас (у бягучых цэнах) на 31,1%, а імпарт — на 26,8%, паведамляе Белстат.

Калі паглядзець на статыстыку ў разрэзе, то звяртае ўвагу нарастанне адмоўнага сальда ў гандлі з Расіяй.

За два першыя месяцы 2018 года імпарт тавараў з Расіі вырас на 26,8%. У той жа час экспарт беларускіх тавараў у Расію — толькі на 11,1%. У выніку сальда гандлю з Расіяй дасягнула мінус 1460 млн даляраў. Гэта вынік дзейнасці Мытнага саюза і ЕАЭС: у выніку зняцця бар'ераў многія беларускія тавары саступаюць рынак расійскім.

Агулам Беларусь застаецца татальна залежнаю ад паставак энерганосьбтаў з Расіі. Доля Расіі ў замежным гандлі таварамі складае 49,5%, а ў імпарце — нават 60%. Гэты паказчык застаецца практычна нязменны дзесяцігоддзямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?