23.04.2018 / 17:42

Зянон Пазняк выпусціў новую кнігу 36

22 красавіка саборы Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя кнігі перакладаў паэзіі Зянона Пазняка Vox Angelica.

Кніга складаецца з дзвюх частак — «Асновы» (каля 200 вершаў Зянона па-беларуску) і «Перакладаў» гэтых вершаў на 32 мовы свету (у тым ліку на лаціну).

«Беларуская культура, якая перажывае цяпер свае не найлепшыя часы, як толькі атрымае штуршок свабоды, пачне развівацца паскораным тэмпам і хутка дасягне ўзроўню развітых краінаў, што адаб'ецца і на літаратуры», — сказаў Зянон Пазняк у сваім выступе.

Сваімі крыніцамі свайго натхнення Пазняк назваў такіх паэтаў, як Максім Багдановіч, Ван Вэй і Басё, паведаміў «Нашай Ніве» наш чытач Віктар Дудараў з Нью-Ёрка.

СГ

10
хамса / Адказаць
23.04.2018 / 18:07
творы Алексіевіч пэўна на меншую колькасць моў перакладзены..
60
хамса / Адказаць
23.04.2018 / 18:09
такі вялікі попыт быў на вершы, што столькі перакладаў? але ёсць куды імкнуцца: 'Трилогия мемуаров Леонида Брежнева «Малая Земля», «Возрождение» и «Целина» была опубликована в журнале "Новый мир" в 1978 году. Тиражи книг - 15 миллионов экземпляров каждой, они переведены на 120 языков мира.'
0
aleh / Адказаць
23.04.2018 / 18:26
zyve bielarus!

Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру