23.04.2018 / 22:45

Расійскі мільярдэр Гуцэрыеў пабудуе школу ў «Драздах-2» 28

У элітным раёне Вяснінка («Дразды-2») неўзабаве з’явіцца сярэднеадукацыйная школа.

Школа будзе знаходзіцца на свабодным лапіку зямлі злева ад ясляў-сада №32 ў правым ніжнім куце экрана.

Тэрыторыя школы пазначана шэрым колерам.

Як стала вядома «Нашай Ніве», у сакавіку 2018 года Мінгарвыканкам заключыў арэндную дамову з замежнай будаўнічай кампаніяй «Сертусавія». Прыватнік узяў участак плошчай 3,33 гектара і будзе штомесяц сплачваць у бюджэт каля $10 тысяч.

На гэтым полі і з'явіцца школа. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Сертусавія» — гаспадар загадкавай рэзідэнцыі пад Радашковічамі. Кампанія афіліяваная з асобай расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева.

Сям’я Гуцэрыевых — самы багаты клан Расіі. Па ацэнках Forbes, ім належыць $9,91 мільярда. У Беларусі Міхаілу Гуцэрыеву належыць гатэль «Рэнесанс», кампаніі «Слаўкалій», «Слаўнафтахім» іншыя.

Чытайце таксама: Гуцэрыеў назваў, колькі каштавала таямнічая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Радашковічамі

Кантактныя нумары «Сертусавія» не адказваюць.

Новая школа будзе знаходзіцца побач з інавацыйным дзіцячым садком, які запрацаваў у снежні 2015 года. Яго «ў выкананне прынятых абавязацельстваў» і па «даручэнні прэзідэнта» пабудавала па праекце славенская кампанія «Рыка», а пасля перадала на баланс горада. Будаўніцтва садка стала для балканцаў «сацыяльнай нагрузкай» за атрыманы ўчастак для ўзвядзення гатэля «Кемпінскі» на праспекце Незалежнасці ў Мінску.

Цалкам магчыма, што падобная схема будзе выкарыстоўвацца і ў сітуацыі са школай.

Пакуль што дзеці міністраў і бізнэсменаў тэрытарыяльна адносяцца да школы №32 у раёне Ржавец. Гэта прыблізна паўтара кіламетра ад іх дамоў.

NN.by

1
Дима / Адказаць
23.04.2018 / 17:33
Равноправие на каждом шагу....
0
Данила Баравик / Адказаць
23.04.2018 / 17:46
Ну а что!? все правильно, холопы отдельно.Зачем нам по уму , все по принципу колхоза.
0
ять / Адказаць
23.04.2018 / 17:54
Разве не коррупция? Рука руку моет,а смылится народ...
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру