Крымінальны суд Бельгіі прызнаў Салаха Абдэслама, галоўнага абвінавачанага па справе аб арганізацыі тэрактаў у Парыжы ў 2015 годзе, вінаватым ва ўзброеным супраціве і замаху на забойства супрацоўнікаў паліцыі, паведамляе Le Figaro. Яго прысудзілі да 20 гадоў турмы.

Суф'ян Айры, што праходзіў па справе, таксама атрымаў 20-гадовы тэрмін. На пасяджэнні суда Абдэслам і Айры не прысутнічалі.

У ноч на 14 лістапада 2015 года ў Парыжы ў шасці розных месцах з невялікім інтэрвалам адбыліся некалькі тэрактаў. У прыватнасці, трое смяротнікаў зладзілі выбухі каля стадыёна Stade de France, дзе праходзіў матч паміж зборнымі Германіі і Францыі. Іншая група тэрарыстаў ўзяла закладнікаў на канцэрце гурта Eagles of Death Metal. У выніку нападаў загінулі 130 чалавек.

Салах Абдэслам быў затрыманы ў Бельгіі ў сакавіку 2016 года. Яму было прад'яўленае абвінавачванне ў тэрарызме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0