Нідэрландская паліцыя затрымала ісландца Сіндры Тор Стэфансана, падазраванага ў крадзяжы 600 камп'ютараў, якія выкарыстоўваюцца для майнінгу крыптавалют, паведамляе Assocciated Press.
Прадстаўнікі паліцыі распавялі агенцтву, што падазраваны быў затрыманы ў нядзелю ўвечары ў цэнтры Амстэрдама. Раскрываць дэталі спецаперацыі паліцыя адмовілася, пракуратура працуе над яго экстрадыцыяй на радзіму.
Раней паведамлялася, што Стэфансану ўдалося збегчы з турмы ў Ісландыі на мінулым тыдні і паляцець у Швецыю. Ён разам з дзесяццю іншымі падазраванымі ў крадзяжы камп'ютараў быў затрыманы ў лютым гэтага года.