ЗША гатовыя зняць санкцыі з расійскай кампаніі «Русал» у выпадку, калі яе ўладальнік Алег Дзерыпаска адмовіцца ад кантролю над ёй, паведамляе дэпартамент па кантролю за замежнымі актывамі амерыканскага Міністэрства фінансаў.

На фоне гэтых паведамленняў акцыі кампаніі на Маскоўскай біржы 23 красавіка падскочылі на 15 працэнтаў. Пры гэтым, як піша Bloomberg, цана алюмінію на Лонданскай біржы металаў пасля паведамленняў пра змякчэнне пазіцый ЗША адносна «Русала» упала на 8,3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0