Ён выйшаў на матч у нядзельным матчы супраць каманды «Атлетык», што з Краіны Баскаў.

Каталёнцы выйгралі зь лікам 1:0. Адзіны гол на 63-й хвіліне забіў Самюэль Это’o.
Матч цікавы для нас тым, што пасьля некалькі тыдняў, праведзеных па-за полем у выніку атрыманай траўмы, на поле выйшаў беларускі паўабаронца Аляксандар Глеб.
Ён зьявіўся на поле на 80-й хвіліне, замяніўшы Цьеры Анры.
Супернік барысаўскага БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў «Рэал» выйграў у суботу ў мадрыдзкім дэрбі ў гасьцях у Атлетыка – 1:2 (Сімаў, 90 – Ван Ністэльрой, 1, Ігуаін – 90+6 з пэнальці).
Пасьля сямі тураў «Барсэлёна» з «Рэалам» дзеляць 3-е месца (у іх па 16 пунктаў), у лідэрах Валенсія (19) і Вільярэал (17).
У наступным туры «Барсэлёна» згуляе дома з «Альмэрыяй». А ў гэту сераду ў Лізе чэмпіёнаў з швайцарскім «Базэлем».
-
Трэнер, які прывёў клуб да срэбра ў чэмпіянаце Беларусі, будзе трэніраваць каманду з пятага дывізіёна першынства Польшчы
-
Форвард мінскага «Дынама» Дылан Дзюбэ і яшчэ чатыры хакеісты прызнаныя невінаватымі па справе аб сэксуальным гвалце
-
Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый
Каментары