23.04.2018 / 21:19

У Мінску зафіксаваны выпадак адру 5

У Мінску лабараторна пацверджаны адзін выпадак адру ў дзіцяці, паведамляе БелТА.

Дзіця не было прышчэплена супраць адру, таму што яго бацькі адмовіліся ад вакцынацыі.

Высветлена, што заражэнне адбылося за межамі краіны падчас турыстычнай паездкі ў Егіпет і Украіну.

У Еўропе працягваецца ўспышка адру. На 16 красавіка зарэгістравана больш за 15 тысяч выпадкаў захворвання. Аб найбольшай колькасці выпадкаў адру паведамляецца ў Сербіі, Грэцыі, Румыніі, Францыі і Італіі. Адзін з самых буйных выбухаў адру працягваецца ва Украіне.

Больш за 80% хворых не былі раней прышчэплены супраць адру, што абумовіла распаўсюджванне інфекцыі ў еўрапейскім рэгіёне. Асноўнай прычынай нізкага ўзроўню вакцынацыі супраць адру ў асобных краінах Еўропы стаў рост колькасці адмоў ад прышчэпак, які пачаўся з 2010 года.

1
Андрэйка-электравоз / Адказаць
24.04.2018 / 00:03
Калі верыць Дарвіну анты-прышчэпнікі ў рэшце рэшт вымруць, праблема не ў гэтым, праблема ў колькі шкоды астатнім яны нанясуць да таго.
2
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
24.04.2018 / 08:34
Всю заразу в Европу "везут" мигранты из  мягко говоря "слаборазвитых стран" .А затем она расползается дальше ... 
А отказ от прививок это уже совсем другая история ..
0
Паэт-летуценнiк / Адказаць
24.04.2018 / 09:23
Что за адр? завязывайте со своим новоязом. Рэд. Загляньце ў слоўнікі 1933, 1959 і 1989 гадоў, калі ласка. Слова: адзёр. А яшчэ лепш: едзьце да носьбітаў мовы і больш гаварыце з імі.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру