Мужчына раней не трапляў у поле зроку паліцыі, яго матывы дагэтуль застаюцца няяснымі. Па апошніх дадзеных, ахвярамі наезду сталі 10 чалавек, яшчэ 15 пацярпелі

Затрыманым па падазрэнні ў наездзе на групу пешаходаў у Таронта аказаўся 25-гадовы Алек Мінасян. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік паліцыі Таронта Марк Саўндэрс, паведамляе ABC News.

Ён удакладніў, што раней ён не трапляў у поле зроку паліцыі. Матывы, па якіх ён здзейсніў наезд на людзей, застаюцца невядомымі, сказаў ён. У той жа час Саўндэрс паведаміў, што, згодна з паказаннямі відавочцаў, дзеянні падазраванага былі наўмыснымі.

Улады Таронта не спяшаюцца называць версіі наезду. Раней міністр грамадскай бяспекі Канады Ральф Гудал заявіў, што паліцыя вядзе расследаванне інцыдэнту. Казаць пра тое, ці з'яўляецца гэта тэрарыстычным актам, занадта рана, сказаў ён журналістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?