29 красавіка выдавецтва «Галіяфы» зладзіць імпрэзу для маленькіх чытачоў. У «Букашкіным доме» разам з аўтаркай кнігі «Дзве Авечкі» Вольгай Гапеевай пройдуць чытанні вершаваных гісторый пра прыгоды дзвюх сябровак-авечак. Акрамя гэтага ў праграме: стварэнне закладкі для кнігі, майстар-клас па маляванні іерогліфаў, загадкі і вывучэнне беларускіх слоў.

Сустрэча пройдзе 29 красавіка аб 11-й у кнігарні «Букашкін дом» (вул. Мсціслаўца, 24), але спачатку арганізатары просяць зарэгістравацца па нумары +375 29 160 50 20.

Імпрэза будзе цікава дзецям да 8 год.

Набыць кнігу «Дзве Авечкі» можна ў інтэрнэт-кнігарні halijafy.by або ў краме на Нямізе, 3 (цокальны паверх, бокс 47). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0