Аляксандр Лукашэнка заклікаў бакі канфлікту ў Сірыі сысці з яе і спыніць выкарыстоўваць краіну як палігон для выпрабаванняў і трэніровак. Пра гэта ён заявіў падчас звароту да народа і парламента.
Кіраўнік дзяржавы мяркуе, што сітуацыя ў Сірыі дасягнула сваёй мяжы. І сёння сірыйскаму народу трэба даць магчымасць вызначыць сваё жыццё і лёс.
— Што яны робяць у гэтай Сірыі? Нават гэтыя пастаянныя так званыя члены ААН. Ужо і майго сябра Антоніу Гутэрыша (Генеральны сакратар ААН) уцягнулі ў гэтую бойку, ён па свеце паехаў, пачаў рабіць заявы разам з папам рымскім. А ўсё ў простым: сыдзіце з Сірыі усе і дайце магчымасць сірыйскаму народу вызначыць сваё жыццё і лёс. Што вы там, як пеўні, ходзіце па гэтай тэрыторыі адзін перад адным, паказваеце сваю моц і сілу, трэніруеце там войска ці яшчэ нешта. І нам распавядаюць, якая бедная Сірыя і як вы дапамагаеце ёй там. Спыніце выкарыстоўваць Сірыю як палігон для выпрабаванняў і трэніровак, — сказаў ён.