24.04.2018 / 13:45

Трагедыя ў Гомелі: 17-гадовая сірата пасля сваркі з дырэктаркай каледжа парэзала вены ў туалеце. А пасля скінулася з моста 47

10 красавіка з аўтамабільнага моста цераз Сож скокнула 17-гадовая вучаніца аднаго з гомельскіх каледжаў. Пазней стала вядома, што гэта была яе другая спроба суіцыду за адзін дзень.

Як распавялі «Нашай Ніве» крыніцы з каледжа, апошняй кропляй для дзяўчынкі стала вывалачка, якую дырэктарка ўстановы публічна зладзіла непасрэдна падчас заняткаў.

«Ішоў занятак, але выкладчыка не было. Вучні трохі гаманілі, гутарылі паміж сабой. Раптам у кабінет зайшла дырэктарка, абвяла позіркам і спынілася на той самай дзяўчыне. Не ведаю чаму, можа проста не пашанцавала, бо дзяўчына бліжэй за ўсіх да яе сядзела, - распавядае суразмоўца. — Дзяўчынка сядзела з тэлефонам і ела чупа-чупс. Карацей, дырэктарка накінулася на яе і пачала крычаць, каб тая выкінула цукерку, толькі што не выдзірала той чупа-чупс з рота дзяўчыны. Добра, выкінулі. Тады дырэктарка пачала крычаць, маўляў, чаго дзяўчына сядзіць з тэлефонам, пачала яго вырываць».

Тэлефон дырэктарка забрала, пасля вывела дзяўчыну на калідор, дзе працягнула гучна яе адчытваць, сцвярджае суразмоўца.

«Праз пару хвілінаў дзяўчынка вярнулася ў кабінет. Пакалупалася ў сваёй торбе і выйшла. Падумалі, можа, пайшла паплакаць. Але пазней высветлілася, што яна спрабавала ўскрыць вены ў прыбіральні», — працягвае відавочца.

Пасля дзяўчыну адвялі да мясцовага псіхолага. Што было далей — невядома. Але ў той жа дзень яна кінулася з маста ў Сож.

Гэтую гісторыю паўтарылі некалькі суразмоўцаў з каледжа.

Дырэктарка каледжа паведаміла, што такая версія падзей — хлусня. Маўляў, на дзяўчынку яна не крычала і сваркі не было.

Мясцовыя СМІ пісалі, што пасля скокаў у раку дзяўчына трапіла ў рэанімацыю. Праўда, вучні каледжа кажуць, што сітуацыя была не такой сур’ёзнай.

«Людзі бачылі, што яна выплыла сама. Аднагрупніцы ўжо яе чакаюць, а ў шпіталь да яе носяць канспекты па прапушчаных парах», — кажа суразмоўца з каледжа. Ён паведамляе, што дзяўчына атрымала толькі сінякі. Цяпер ёй аказваюць псіхалагічную дапамогу, таму яна пакуль не вярнулася на вучобу.

Па горадзе ходзяць чуткі, нібыта дырэктарка пасля здарэння правяла сход, на якім спрабавала высветліць, ці не звязвае хто тую сварку з наступнымі падзеямі.

Але вучні гэты момант абвяргаюць.

«Дырэктарка сапраўды праводзіла сход, але не ўзгадвала, хто вінаваты ці ўвогуле хто мае дачыненне да гісторыі. Усё абмежавалася слязлівай прамовай, што падлеткі сёння жорсткія, трэба адзін аднаго шанаваць і што інтэрнэт — гэта зло», — кажуць вучні.

Вядома, што дзяўчынка — сірата. Яе апісваюць як «эмацыянальную, але ціхую, амаль што забітую» дзяўчыну, якая з цяжкасцю наладжвала кантакты з аднагрупніцамі. Жыве яна ў інтэрнаце, а дырэктарка каледжа лічыцца сацыяльнай апякункай дзяўчыны.

УШ

108
Наполеондер / Адказаць
24.04.2018 / 14:09
Эти детки, я вам скажу, совсем офонарели! Некоторым ещё и не такое хочется устроить. Никакого уважения не то что к учителям, но и к самим предметам. Директор, конечно, сама виновата в том, что сегодня происходит с учебным процессом, но лишь за это я бы привлёк их всех к ответу: за липовые оценки ради рейтинга, за дерьмовые программы, которые пишут для них начальники, а никто не вякнет ничего даже. А этот Чупа чупс отчислить хорошо бы. Вообще сократить наборы кругом, я бы посмотрел бы как они с телефончик и сидели, хамили и лясы точили.
114
Forrest Gump / Адказаць
24.04.2018 / 14:12
Не ведаю дзе правда... Мае спачуваннi бацькам i дырактарке - цяжка уявiць чё стан зараз. Шкала педагога. А бацькоу за такое выхаванне падлетка - да адказнасцi. Запрашаeм вас ва универсiтэты на пед. спецыяльнасцi!!!
32
Forrest Gump / Адказаць
24.04.2018 / 14:16
Выбачайце, не дачытау, дый зрабiу высновы.
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру