30 мая ў «Мінск-Арэне» пройдзе рэспубліканскае свята «Апошні званок» для выпускнікоў 11-х класаў. Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні за подпісам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, піша Tut.by.
Праводзіць рэспубліканскі «Апошні званок» даручылі міністэрствам адукацыі і культуры разам з Мінгарвыканкамам.
Старшынёй аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемства ў «Мінск-Арэне» прызначаны міністр Ігар Карпенка. У склад камітэта акрамя прадстаўнікоў згаданых ведамстваў ўвайшлі таксама намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, прадстаўнік канала «Беларусь 1», міліцыя і транспартнікі.
Пры неабходнасці дазволена прыцягваць «ва ўстаноўленым парадку» спецыялістаў з аблвыканкамаў, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых арганізацый.