24.04.2018 / 18:26

«Арт Сядзіба» приглашает в путешествие по маршрутам Лявона Вольского 1

Вы ведалі, што Беларусь прыгожая краіна, але заўжды адкладалі паездкі па Радзіме на потым? Прапануем гэта выправіць, а таксама сумясціць вандроўкі па Радзіме з музыкай.

«Арт Сядзіба» запрашае ўзяць удзел у паездках у Магілёў, Горадню і Бабруйск.

Чаму гэтыя гарады? Менавіта ў гэтых гарадах пройдуць канцэрты Лявона Вольскага 29 красавіка, 12 і 18 траўня. «Арт Сядзіба», карыстаючыся турам Вольскага па роднай краіне, вырашыла паказаць гэтыя мясціны для зацікаўленых.

У праграме паездак плануюцца экскурсіі мясцовых гісторыкаў, актыўнасці ад «Арт Сядзібы», а таксама наведванне канцэртаў Лявона Вольскага.

Паездкі прысвечаныя 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. І ў гэтым кантэксце абраныя гарады важныя. Магілёў быў адзіным губернскім горадам, які падтрымаў абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску, Горадню можна лічыць другой сталіцай БНР, а сярод павятовых гарадоў, якія падтрымалі БНР, быў Бабруйск.

Запісацца ў вандроўку можна тут.

29 красавіка, нядзеля Бас-тур у Магілёў на канцэрт Лявона Вольскага. Цана 30 руб. + 20% зніжка на квіткі. 

12 траўня Бас-тур у Гародню на канцэрт Лявона Вольскага. Цана 35 руб. + 20% зніжка на квіткі.

18 траўня Бас-тур у Бабруйск на канцэрт Лявона Вольскага. Цана 35 бел. руб. + 20% зніжка на квіткі.

Запіс на экскурсіі і ўся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430, 8-044-5386283 (Валерыя).

0
svierb / Ответить
24.04.2018 / 20:16
гэта што, бас-туры на канцэрты Вольскага з Менску?! хіба ў яго ўсё так кепска тамака з публікай? мусіла ж згаладацца за часы забаронаў.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера