24.04.2018 / 22:30

Дырэктар ДЮСШ фіктыўна працаўладкаваў супрацоўніка: зарплату забіраў сабе, а таму ішоў стаж 4

У дачыненні да 63-гадовага кіраўніка адной з дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ у Мінскім раёне распачата крымінальная справа. Мужчыну падазраюць у тым, што ён пяць гадоў атрымліваў зарплату за фіктыўна працаўладкаванага чалавека, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У кастрычніку 2013 ён фіктыўна ўладкаваў да сябе сына свайго знаёмага на пасаду слесара-рамонтніка.

Пры гэтым службовыя абавязкі той не выконваў, заработную плату не атрымліваў, сваю банкаўскую карту перадаў дырэктару. У сваю чаргу, яму налічаўся працоўны стаж.

Цяпер ужо экс-дырэктара абвінавацілі ў крадзяжы больш за 13 тысяч рублёў. Мужчына прызнаў віну цалкам, яго ўжо знялі з пасады. Распачата крымінальная справа.

Імаверна, што ў гэтай школе быў фіктыўна працаўладкаваны яшчэ не адзін чалавек, таксама высвятляюцца сумы выкрадзеных грошай.

0
Э / Адказаць
24.04.2018 / 22:44
Пра галоўнае ні слова.хто выконваў справу слесара?
0
пан / Адказаць
24.04.2018 / 23:00
працауладкавау супрацоуника? некрасиво звучит
1
Повсеместная химия / Адказаць
25.04.2018 / 01:31
Так 24 года фиктивно палатка заседает ничего не решая только соглашаясь с фикцией главного фикционера.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру