Пасля слоў Дональда Трампа аб тым, што і іншыя краіны павінны адправіць уласныя войскі ў Сірыю, Саудаўская Аравія заявіла, што першым гэта павінен зрабіць Катар.

Катару варта адправіць уласныя войскі ў Сірыю, каб расплаціцца за ваенную падтрымку з боку ЗША. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Саудаўскай Аравіі Адэль аль-Джубейр, перадае Saudi Press Agency.

«Катар павінен заплаціць за прысутнасць амерыканскіх войскаў у Сірыі і адправіць туды уласныя войскі да таго часу, пакуль прэзідэнт ЗША не вырашыць адмовіць Катару ў падтрымцы ў выглядзе амерыканскай вайсковай базы», — заявіў аль-Джубейр.

На яго думку, у выпадку, калі ЗША адмовяцца ад абароны Катара і закрыюць сваю вайсковую базу, «рэжым [Катара] падзе менш чым за тыдзень».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0