Падчас сустрэчы ў Белым доме з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам Дональд Трамп змахнуў з яго касцюма перхаць.

«Усе кажуць, якія ў нас выдатныя адносіны, і гэта праўда. Гэта не фэйкавыя навіны. Сапраўды, гэта не фэйкавыя навіны. Гэта вялікі гонар, што ты тут. Я змахну гэты невялікі кавалачак перхаці, гэты маленькі кавалачак», — сказаў Трамп, пасмейваючыся.

Цікавы выраз твару лідара Францыі ў гэты момант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0