Траўму галавы атрымаў у хатнім матчы чэмпіянату НХЛ беларускі форвард канадскага «Манрэалю» Андрэй Касціцын.

На 4‑й хвіліне гульні з «Фініксам», якую гаспадары пляцоўкі выйгралі з лікам 4:1, абаронца гасцей Курт Соер, выконваючы сілавы прыём, моцна штурхнуў Касціцына на агароджу. Беларус нейкі час нерухома ляжаў на лёдзе і толькі з дапамогай партнёраў змог падняцца на ногі і сысці з пляцоўкі.

Цяпер Андрэй Касціцын праходзіць абследаванне і чакае вердыкту лекараў, інфармуе sport.belta.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?