Фота: fakt.pl.
Прадстаўнік інтэрнэт-правайдэра распавёў, што гэта ўзгоднена з прыходам, які даглядае за статуяй, і пацвердзіў, што перадатчыкі патрэбныя для раздачы сеткі, у тым ліку бліжэйшым вёскам.
На галаве самай высокай у свеце статуі Хрыста, што знаходзіцца ў польскім Свябодзіне, з'явіліся антэны для раздачы інтэрнэту. Афіцыйна пра ўсталяванне апаратуры не заяўляў ані касцёл, ані дзяржаўныя органы, паведамляе fakt.pl.