25.04.2018 / 12:03

Пад Мінскам знайшлі памерлага мужчыну з дзіўнымі татуіроўкамі. Трэба высветліць, хто гэта 11

Труп мужчыны знаходзіўся ў лесапаласе на беразе канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы каля чыгуначнага прыпынку «Хмелеўка». Бачных прыкмет гвалтоўнай смерці выяўлена не было, паведамляе мінская абласная міліцыя.

Асоба мужчыны і прычыны смерці высвятляюцца. 

Загінуламу на выгляд 50—70 гадоў, рост 170—175 см, валасы цёмнага колеру. Ён быў апрануты ў цёмна-сіні джемпер, фіялетавыя спартыўныя штаны. Асаблівыя прыкметы — татуіроўкі: на левым перадплеччы — твар жанчыны, на левай кісці — якар і сонца, на правым сцягне — аголеная жанчына, на левым сцягне — крыж з дубовымі лістамі і чэрап.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мінскага РУУС просяць усіх, хто можа дапамагчы ў высвятленні асобы памерлага або валодае якой-небудзь інфармацыяй, звязацца з праваахоўнымі органамі.

0
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
25.04.2018 / 12:28
The Nameless One? Адмовіўся адказваць на пытаньне "What can change the nature of a man"?
0
Ар / Адказаць
25.04.2018 / 12:35
50-70? Не слишком разброс то?
0
Nepal уже потратил 4 года жизни работая в РБШКе за пятьсот / Адказаць
25.04.2018 / 14:17
Хм судя по тату если не уголовка больше похоже на некие обряды то что сказать очередной промытый мозг всякой охинеей типо силой багоу дрэуних и тд ТП ну хорошо хоть не усы набил)))
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру