Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая паведаміла, што пасля афіцыйнай часткі выступу Лукашэнкі перад парламентам яны трохі пагутарыла з кіраўніком краіны «ў нефармальнай абстаноўцы».

фота з фэйсбука Ганны Канапацкай.

фота з фэйсбука Ганны Канапацкай.

«Лукашэнка выходзіў з залі, калі ўсё ўжо скончылася. І спытаў у мяне, ці ведаю я штосьці наконт працы ў Авальнай залі, наконт рамонту, які там плануецца. Я, каб не крычаць, падышла і мы трохі пагаварылі. З рамонту перайшлі на іншыя пытанні, — распавяла Канапацкая. — Лукашэнка пацікавіўся наконт маіх замежных паездак, што і як я кажу за мяжой пра Беларусь. Я сказала, што хоць мы з ім і па розныя бакі барыкадаў, але мэта ў нас адна — Беларусь як еўрапейская дэмакратычная краіна, якая развіваецца. Лукашэнка нічога не адказаў, прамаўчаў».

Чаму падчас размовы Канапацкай і Лукашэнкі ўсе дэпутаты стаялі?

Яны ўзняліся, праваджаючы пад апладысменты Лукашэнку, таму і стаялі, пакуль ён не выйшаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?