Сярод новаўвядзенняў — магчымасць працаваць з лістамі без падключэння да інтэрнэту. А функцыя Smart Reply, якая працуе з дапамогай штучнага інтэлекту, аналізуе тэкст ліста і прапануе гатовыя аўтаматычныя адказы.
Новы рэжым абароны дадзеных
Новы рэжым дазваляе адпраўніку ўсталяваць тэрмін актуальнасці ліста, пасля заканчэння якога ён выдаляецца з скрыні атрымальніка. Такі ліст прыходзіць суразмоўцу ў выглядзе спасылкі на тэкст паведамлення, якую нельга ані пераслаць, ані скапіяваць або раздрукаваць.
Змяніўся і дызайн папярэджанняў сістэмы бяспекі. Паводле сцвярджэння кампаніі, яны цяпер будуць больш зразумелыя для карыстальнікаў.
Адкладанне лістоў і нагадванне пра іх
Калі адкласці ліст «на потым», ён часова знікне з тэчкі «Уваходныя» — на той час, на які вы яго адкладзеце.
А функцыя «падштурхоўванне» (Nudge) нагадае вам прачытаць ліст, які быў дасланы даўно і патрабуе неадкладных дзеянняў або адказу.
Гэта стала даступным дзякуючы выкарыстанню тэхналогій штучнага інтэлекту.
Панэль інструментаў
Новая панэль інструментаў, што месціцца справа, дазваляе карыстацца ўбудаваным календаром і рабіць нататкі.